Беларуская Служба

Памёр вядомы італьянскі кампазітар Эніа Марыконэ

06.07.2020 10:46
Усяго Марыконэ стварыў гукавое афармленне для 400 фільмаў і серыялаў, атрымаў два «Оскары», дзясяткі разоў станавіўся лаўрэатам прэстыжных узнагародаў.
    .  , 16  2016
Эніа Марыконэ за дырыжорскай працай. Амстэрдам, 16 лютага 2016 годаPAP/EPA/PAUL BERGEN

Вядомы італьянскі кампазітар і дырыжор Эніа Марыконэ памёр на 92-м годзе жыцця. Некалькі дзён таму ён зламаў сцягно і пайшоў з жыцця ў ноч на панядзелак у адной з рымскіх клінік ад наступстваў падзення.

Эніа Марыконэ нарадзіўся ў Рыме ў сям'і музыканта ў 1928 годзе. Скончыў кансерваторыю, у 1950 годзе пачаў аранжаваць папулярныя песні для радыё і тэлебачання, а з 1966-га – пісаць музыку да фільмаў.

Шырокую вядомасць Марыконэ атрымаў, працуючы над вестэрнамі свайго былога аднакласніка Серджа Леонэ, а пазней – супрацоўнічаючы з Бернарда Берталучы, Пʼера Паола Пазаліні, Дарыё Арджэнта і іншымі.

Еўрапейская слава перарасла ў сусветную, і кампазітара запрасілі ў Галівуд. Там ён напісаў музыку да стужак Рамана Палянскага, Олівера Стоўна, Браяна дэ Пальмы, Квенціна Таранціна і многіх іншых вядомых рэжысёраў.

Усяго Марыконэ стварыў гукавое афармленне для 400 фільмаў і серыялаў, атрымаў два «Оскары», дзясяткі разоў станавіўся лаўрэатам прэстыжных міжнародных узнагародаў.

вс