240 навукоўцаў з 32 краін выслалі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) патрабаванне прызнаць перадачу каранавіруса паветраным шляхам. Паводле іх, найменшыя часцінкі з вірусам могуць затрымлівацца ў паветры працяглы час, што значна палягчае распаўсюджванне інфекцыі па ўсім свеце, паведамляюць сусветныя СМІ, у тым ліку New York Times і Reuters.
Навукоўцы даказваюць, што SARS-CoV-2 можа распаўсюджвацца праз дробныя часціцы, якія затрымліваюцца ў паветры ўнутры памяшканняў. У лісце вучоныя патрабуюць у СААЗ перагледзець рэкамендацыі.
У СААЗ прытрымліваюцца думкі, што каранавірус распаўсюджваецца праз буйныя кроплі, якія выдзяляюцца, калі хворы чхае, кашляе ці размаўляе, і лічаць, што доказы групы навукоўцаў непераканаўчыя.
СМІ падкрэсліваюць, што калі паветраны шлях перадачы сапраўды з'яўляецца значным фактарам распаўсюджвання інфекцыі, то для яе прадухілення давядзецца ўвесці шэраг новых мер, сярод якіх нашэнне масак унутры памяшканняў нават пры сацыяльным дыстанцыяванні.
вс