Беларуская Служба

У Парыжы зноў адкрылі для наведвальнікаў Луўр

06.07.2020 16:17
Пры гэтым пакуль у адным з самых наведвальных музеяў у свеце будуць дзейнічаць істотныя абмежаванні для наведвальнікаў. 
      ()   . , , 6  2020
Наведвальнікі перад славутай карцінай «Мона Ліза» («Джаконда») Леанарда да Вінчы. Луўр, Парыж, 6 ліпеня 2020 годаPAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

Парыжскі музей Луўр зноў адкрыўся для наведвальнікаў – праз амаль 4 месяцы з моманту яго закрыцця ў сакавіку з-за каранавіруса. Нягледзячы на ​афіцыйнае адкрыццё музея, каля траціны галерэй комплексу застануцца пакуль закрытымі, перадае «Інтэрфакс».

Пры гэтым пакуль у адным з самых наведвальных музеяў у свеце будуць дзейнічаць істотныя абмежаванні для наведвальнікаў. Кіраўніцтва Луўра зрабіла абавязковым нашэнне масак, колькасць наведвальнікаў і іх перасоўванне па залах будзе строга кантралявацца.

Для наведвання музея неабходна загадзя забраніраваць жаданы інтэрвал часу, падобнае правіла распаўсюджваецца і на льготныя катэгорыі грамадзян, якія збіраюцца адправіцца ў Луўр.

Луўр зачынілі ў сярэдзіне сакавіка ў рамках мер для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса. З моманту закрыцця з-за каранціну 13 сакавіка Луўр страціў 40 мільёнаў еўра даходаў. «Нам пашанцавала, што наш уласнік – дзяржава», – заявіў дырэктар музея Жан-Люк Марцінес.

вс