Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка і Зяленскі абмеркавалі выдачу Украіне байцоў ПВК Вагнера

05.08.2020 18:02
«Спадзяюся, што падазраваныя ў тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Украіны будуць нам перададзеныя для прыцягнення да крымінальнай адказнасці (...)».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/TheCorgi

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і Аляксандр Лукашэнка абмеркавалі па тэлефоне магчымасць выдачы Кіеву байцоў з прыватнай ваеннай кампаніі (ПВК) Вагнера, затрыманых пад Мінскам. Пра гэта паведаміў Зяленскі ў сваім Telegram-канале.

«Правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Лукашэнкам. Спадзяюся, што падазраваныя ў тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Украіны будуць нам перададзеныя для прыцягнення да крымінальнай адказнасці згодна з дзеючым міжнародна-прававым дакументам», – заявіў Зяленскі.

вс