Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння спаўняецца дванаццатая гадавіна пачатку грузіна-расійскай вайны

07.08.2020 15:02
У выніку ваенных дзеянняў Грузія страціла кантроль над Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй.
Сцяг ГрузііLaila/pixabay.com/CC0

Сёння спаўняецца 12-я гадавіна пачатку ўзброенага грузінскага канфлікту. У ноч з 7 на 8 жніўня 2008 году пачалася вайна за Паўднёвую Асецію. У выніку ваенных дзеянняў Грузія страціла кантроль над Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй.

Улады ў Тбілісі адзначаюць, што замест вываду войскаў з Паўднёвай Асеціі Расія ўзмацняе сваю ваенную прысутнасць у рэгіёне.

Упаўнаважаны грузінскага ўрада па кантактах з Масквой Зураб Абашыдзэ падкрэслівае, што дзеянні расійскай арміі выклікаюць напружанасць на гэтак званай лініі акупацыі.

-Там пастаянна адбываюцца вайсковыя манеўры. Людзей затрымліваюць за парушэнне так званай мяжы, правы грузінаў парушаюцца, а ўсё гэта адбываецца толькі ў 23 кіламетрах ад Тбілісі.

Пасля грузіна-расійскай вайны ў 2008 годзе Грузія разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй. Цяпер абедзве краіны кантактуюць на ўзроўні спецыяльных упаўнаважаных, а сустрэчы прадстаўнікоў уладаў праводзяцца ў трэціх краінах.

аз