Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ААН: Лівану пагражае гуманітарная катастрофа

08.08.2020 14:17
Выбух у порце ў Бэйруце знішчыў запасы збожжа і разбурыў найважнейшы канал для імпарту тавараў.
Бэйрут пацля выбухуPAP/EPA/WAEL HAMZEH

ААН папярэджвае, што Лівану пагражае гуманітарная катастрофа. Выбух у порце ў Бэйруце знішчыў запасы збожжа і разбурыў найважнейшы канал для імпарту тавараў. Мясцовая служба аховы здароўя таксама знаходзіцца ў жудасным стане, дадаткова спустошаная эпідэміяй каранавіруса. Пасля трагедыі ў дапамогу ўключыліся міжнародныя арганізацыі, у тым ліку і польскія.

У Бэйруце ўпарадкоўваюць разбураныя выбухам дамы і вуліцы. У той жа час у ліванскіх больніцах, таксама разбураных выбухам, ідзе барацьба за жыццё больш за сотню пацярпелых, якія знаходзяцца ў крытычным стане.

Ліванскай службе аховы здароўя дапамогуць лекары з польскага Цэнтра міжнароднай дапамогі, якія прыехалі ў Бейрут. «Мы будзем дапамагаць у адной з больніц па догляду пацыентаў з апёкамі. Таксама мы будзем выкарыстоўваць наш досвед з COVID-19 і будзем дапамагаць перадухіляць інфекцыі ў мясцовых больніцах, – кажа польскі лекар Міхал Мадэйскі.

Сусветная праграма харчавання, офіс офіс якой у Бэйруце таксама быў знішчаны, адпраўляе ў Бэйрут 5 тысяч пайкаў, а Сусветная арганізацыя аховы здароўя ахвяравала 15 мільёнаў долараў на дапамогу мясцовым больніцам.
Шматлікія дабрачынныя арганізацыі збіраюць грошы для ліванцаў.

У Польшчы ахвяраванні збіраюць Польская гуманітарная арганізацыя, Польская медыцынская місія, Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі і Caritas Polska.
Выбух, які адбыўся ў аўторак у порце Бэйрут, стаў самым буйным выбухам у гісторыі Лівана. Ён забіў як мінімум 154 чалавекі і параніў 5 тысяч чалавек.

яс