Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Маскве перад беларускай амбасадай адбыўся пікет

09.08.2020 12:03
Сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, якія запатрабавалі вызвалення расейцаў, арыштаваных беларускім КДБ.
EPASERGEI ILNITSKY Dostawca: PAPEPA
EPA/SERGEI ILNITSKY Dostawca: PAP/EPAEPA/SERGEI ILNITSKY Dostawca: PAP/EPA

Пікетоўцы таксама запатрабавалі ад Аляксандра Лукашэнкі дазволіць замежным назіральнікам і журналістам назіраць за ходам прэзідэнцкіх выбараў. За пікетам у Маскве назіраў карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястжэмбскі.

- Пікет перад будынкам беларускай амбасады ў Маскве зарганізавалі актывісты звязаныя з інтэрнэт парталам Палітрук. Яны патрабавалі вызвалення палітэхнолага Віталія Шклярава ды 33 наёмнікаў з так званай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнера». Яны запатрабавалі ад Лукашэнкі, каб ён апамятаўся ды аддаў народу ўладу, а Расіі пазычаныя грошы.

Пікетоўцы нагадалі таксама пра выдаленне з Беларусі расійскіх журналістаў, якія працавалі для тэлевізіі «Настоящее время».

ПР/юл