Пікетоўцы таксама запатрабавалі ад Аляксандра Лукашэнкі дазволіць замежным назіральнікам і журналістам назіраць за ходам прэзідэнцкіх выбараў. За пікетам у Маскве назіраў карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястжэмбскі.
- Пікет перад будынкам беларускай амбасады ў Маскве зарганізавалі актывісты звязаныя з інтэрнэт парталам Палітрук. Яны патрабавалі вызвалення палітэхнолага Віталія Шклярава ды 33 наёмнікаў з так званай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнера». Яны запатрабавалі ад Лукашэнкі, каб ён апамятаўся ды аддаў народу ўладу, а Расіі пазычаныя грошы.
Пікетоўцы нагадалі таксама пра выдаленне з Беларусі расійскіх журналістаў, якія працавалі для тэлевізіі «Настоящее время».
ПР/юл