Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША выведуць палову сваіх войскаў з Афганістана

09.08.2020 15:34
Рашэнні па гэтым пытанні былі агучаны на пачатку тыдня прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам/
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Zack Culver from Pixabay/CC0

Міністр абароны ЗША Марк Эспер сказаў Fox News, што да канца лістапада ў краіне застанецца менш за 5000 ваеннаслужачых ЗША.

Рашэнні па гэтым пытанні былі агучаны на пачатку тыдня прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, які распавёў аб мэтавым скарачэнні кантынгенту да 4000 чалавек.

У цяперашні час у Афганістане амерыканцы трымаюць каля 8 600 вайскоўцаў.

ПР/юл