Аўтобус, які перавозіў польскіх турыстаў, трапіў у аварыю ў Венгрыі.
Каля поўначы транспартны сродак зʼехаў у кювет на аўтадарозе М5 на Будапэшт каля вёскі Кіскунфелегхаза ў цэнтральнай частцы краіны. Тры чалавекі, у тым ліку пяцігадовае дзіця, атрымалі сурʼёзныя траўмы.
Венгерскія выратавальныя службы накіравалі два верталёты і 14 машын хуткай дапамогі на месца аварыі. Пацярпелыя перавозяцца ў шпіталі. Прычына здарэння невядомая.
ПР/юл