Ва Украіне з'явілася першая рэакцыя асобных дэпутатаў Вярхоўнай рады на падзеі ў Беларусі, звязаныя з масавымі пратэстамі, гвалтам сілавых структур і затрыманнямі ўдзельнікаў мірных маніфестацый. Адпаведную заяву апублікавала ў сетцы Facebook намеснік кіраўніка фракцыі «Слуга народа» Яўгенія Краўчук.
У заяве народных дэпутатаў гаворыцца, што «ўлічваючы блізкасць і роднасць народаў нашых краін, лічым неабходным выказаць падтрымку свабоды беларускага народа абіраць прадстаўнічыя органы ўлады, уключаючы прэзідэнта, дэмакратычным прававым спосабам». У звароце народныя выбраннікі пішуць, што «ўкраінскі народ заплаціў высокую цану за адданасць гэтым прынцыпам», і таму «памяць пра гэтыя ахвяры прымушае нас заклікаць беларускія ўлады выказваць стрыманасць у дачыненні да пратэстуючых, не дапусціць парушэння правоў чалавека пры рэалізацыі беларусамі аднаго з асноўных правоў – на мірны пратэст«.
У заяве ўкраінскія палітыкі звяртаюць увагу на тое, што пратэсты ў Беларусі выкліканыя шматлікімі паведамленнямі аб парушэннях і непразрыстасцю выбарчай кампаніі і выбарчага працэсу.
Украінскія парламентарыі заклікалі ўлады Беларусі захаваць мір і спакой у краіне і як мага хутчэй прадаставіць дакладныя і выразныя адказы на пытанні пратэстуючых адносна прэзідэнцкіх выбараў і іх вынікаў.
вс