Еўрапейскі саюз падтрымае рэпрэсаваных у Беларусі, заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Лайен па выніках трохгадзіннай відэаканферэнцыі, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі.
Яна заявіла, што ЕС выдзеліць 53 млн еўра на падтрымку няўрадавых арганізацый, якія пацярпелі ад гвалту і на дапамогу Беларусі ў барацьбе з каранавірусам.
Урсула фон дэр Лайен падкрэсліла, што грошы будуць запраграмаваны такім чынам, каб скарыстацца імі магла выключна грамадзянская супольнасць, а не афіцыйныя ўлады.
Яна таксама дадала, што Еўрасаюз увядзе санкцыі супраць вінаватых у рэпрэсіях і фальсіфікацыях выбараў у Беларусі. Санкцыі будуць мець дыпламатычны характар, то бок будзе распрацаваны чорны спіс людзей, якім забаронены будзе ўезд у ЕС, і фінансавыя актывы якіх у Еўропе будуць замарожаныя.
аз