Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аляксей Навальны атручаны, ён у коме

20.08.2020 09:25
Расійскага палітыка ўвялі ў стан штучнай комы, каб падключыць да апарата ШВЛ.
Aleksiej Nawalny
Aleksiej NawalnyShuterstock/Goga Shutter

20 жніўня расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны быў тэрмінова шпіталізаваны ў Омску. Ён знаходзіцца без прытомнасці ў рэанімацыі і падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Навальнаму стала дрэнна ў самалёце, які ляцеў з Томска ў Маскву, – з-за гэтага лайнер экстранна прызямліўся ў Омску, распавяла прэс-сакратар заснавальніка Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Кіра Ярмыш.

На «хуткай» Навальнага даставілі ў больніцу хуткай медычнай дапамогі № 1 Омска. У Міністэрстве аховы здароўя Омскай вобласці пацвердзілі, што Навальны знаходзіцца ў рэанімацыі. Палітыка ўвялі ў стан штучнай комы, каб падключыць да апарата ШВЛ. Ярмыш пацвердзіла, што апазіцыянер у коме, ён у цяжкім стане. У Омск выехала асабісты лекар палітыка Анастасія Васільева.

У Навальнага таксікалагічнае атручэнне, паведаміла прэсавы сакратар палітыка. «Мы мяркуем, што Аляксея атруцілі чымсьці, нешта падмяшалі ў гарбату. Гэта было адзінае, што ён піў з раніцы. Лекары кажуць, што таксін хутчэй усмоктваецца разам з гарачай вадкасцю», – напісала яна ў Twitter.
Омскія лекары паведамляюць, што дакладныя вынікі аналізаў будуць гатовыя днём 20 жніўня.

meduza/эж