Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў пра магчымасць увядзення санкцый супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў, адказных за парушэнне правоў чалавека. Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі выказаў занепакоенасць інфармацыяй пра выкраданні лідараў беларускай апазіцыі і спробамі выслаць з краіны лідараў апазіцыі, у тым ліку члена Каардынацыйнага савета Марыю Калеснікаву.
«Мы выказваем сваё захапленне мужнасцю спадарыні Калеснікавай і беларускага народа за мірны акцэнт на права абіраць лідараў сваёй краіны на свабодных і дэмакратычных выбарах ва ўмовах неабгрунтаванага гвалту і рэпрэсій з боку беларускіх уладаў», - чытаем у заяве, размешчанай на сайце Дзярждэпартамента.
Майк Пампеа паведаміў, што ў каардынацыі з саюзнікамі ЗША разглядаюць санкцыі супраць людзей, якія маюць дачыненне да парушэння правоў чалавека і рэпрэсій у Беларусі.
аз