Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрасаюз надалей задумоўваецца, ці ў «чорны спіс» унесці прозвішча Лукашэнкі

09.09.2020 10:50
Пакуль краін ЕС пагадзіліся, што санкцыі павінны ахапіць 40 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, адказных за гвалт і фальсіфікацыю выбараў.
 a
Аляксандр ЛукашэнкaPAP/EPA/NIKOLAI PETROV / BELTA POOL / POOL

Старшыня Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце Манфрэд Вебер заявіў, што Еўрапейскі Саюз павінен увесці санкцыі супраць Беларусі. Паводле яго, гэта павінен быць адказ на падаўленне мірных пратэстаў у краіне. Нямецкі палітык лічыць, што санкцыі павінны прымяняцца таксама ў дачыненні да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Краіны ЕС пагадзіліся, што санкцыі павінны ахапіць 40 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, адказных за гвалт і фальсіфікацыю выбараў. Гэта вынік учорашняй дыскусіі экспертаў з дзяржаў-членаў.

На мінулым тыдні ў ЕС быў усталяваны першапачатковы чорны спіс з прозвішчамі 17 чалавек, цяпер былі дададзена чарговыя. «Але дыскусіі ўсё роўна будуць працягвацца», - заявіў Польскаму радыё адзін з дыпламатаў ЕС.

Па-ранейшаму існуюць разыходжанні ў поглядах, калі гаворка ідзе пра ўвядзенне санкцый супраць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Краіны, якія не хочуць уносіць яго ў «чорны спіс», тлумачаць, што трэба падтрымліваць адкрытыя каналы сувязі з уладамі ў Мінску.

Санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд у Еўрапейскі Саюз і замарожванне фінансавых актываў у супольнасці. Згаданыя абмежаванні павінны быць ухваленыя аднагалосна спачатку пасламі дзяржаў-членаў, а пазней міністрамі ЕС.

аз