Паслы краін ЕС пагадзіліся падоўжыць на паўгода санкцыі за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, неафіцыйна даведалася ў Бруселі Польскае радыё. Згаданае рашэнне павінны яшчэ ўхваліць міністры дзяржаў-членаў ЕС.
У „чорны спіс” Еўрасаюза былі ўнесеныя 175 чалавек і 44 кампаніі. Падаўжэнне санкцый азначае, што сепаратыстам з Крыма, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны, а таксама расійскім палітыкам і вайскоўцам будзе забаронены ўезд у ЕС да паловы сакавіка. Іх фінансавыя актывы ў Еўропе застануцца заблакаванымі. Гэта тычыцца таксама актываў 44 кампаній, якія падтрымлівалі расійскую агрэсію ва Украіне.
Санкцыі былі ўведзены Еўрапейскім Саюзам у сакавіку 2014 года.
аз