Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Белы дом заклікае урад Беларусі вызваліць усіх незаконна затрыманых

10.09.2020 07:35
„Што тычыцца выбараў, то яны не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі”, - заявіла прэс-сакратар Белага дома Кейлі Макэнані.
 .
Белы дом. Photo: 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

„ЗША заклікаюць улады Беларусі вызваліць несправядліва арыштаваных падчас антыўрадавых пратэстаў”, - заявіла прэс-сакратар Белага дома.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта Польскага радыё Кейлі Макэнані падкрэсліла, што ЗША не лічаць выбары, якія прайшлі 9 жніўня ў Беларусі, сумленнымі:

- Лідараў апазіцыі альбо выкрадаюць, альбо прымусова высылаюць з краіны. Тыя, хто застаўся ў Беларусі, сутыкаюцца з шантажом і пагрозамі. У краіне няма свабоды слова. Злучаныя Штаты працуюць з міжнароднымі партнёрамі, каб прыцягнуць улады Беларусі да адказнасці за гэтыя парушэнні. Мы заклікаем урад Беларусі вызваліць усіх незаконна затрыманых людзей. Што тычыцца выбараў, то яны не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі.

У Беларусі працягваецца 33-ы дзень паслявыбарчых пратэстаў. Іх удзельнікі патрабуюць паўтору прэзідэнцкіх выбараў, вызвалення затрыманых удзельнікаў дэманстрацый і адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Жыхары беларускіх гарадоў утвараюць так званыя ланцугі салідарнасці. На акцыі пратэсту прыходзіць шмат жанчынаў, бо раней падчас іх міліцыя арыштоўвала ў асноўным мужчын. Ужо месяц кожныя выходныя па ўсёй Беларусі арганізоўваюцца буйныя акцыі пратэсту, у якіх удзельнічае па некалькі соцень тысяч дэманстрантаў.

аз