«Уражаныя няспыннымі мірнымі дэмакратычнымі пратэстамі ў Беларусі супраць фальсіфікаваных выбараў 9 жніўня, мы глыбока перакананыя, што сёлетняй прэміяй Сахарава трэба ўганараваць адважных беларускіх жанчын, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю ў сваёй краіне», — заявіла ў сераду намесьніца кіраўніка групы S&D Каці Піры.
Еўрапейскі парламент штогод уручае Прэмію імя Сахарава за ўклад у барацьбу за правы чалавека ва ўсім свеце.
яс/svaboda.org