Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія еўрадэпутаты хочуць запрасіць Ціханоўскую на сэсію ЕП

10.09.2020 10:30
Ліст па гэтай справе ад прадстаўнікоў польскіх дэлегацый у палітычных фракцыях ЕП атрымаў старшыня палаты Давід Сасолі.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/Tobias Arhelger

Польскія еўрадэпутаты хочуць, каб Еўрапарламент запрасіў на пленарнае пасяджэнне экс-кандыдатку ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую. Як неафіцыйна даведалася ў Бруселі Польскае радыё, ліст па гэтай справе ад прадстаўнікоў польскіх дэлегацый у палітычных фракцыях ЕП атрымаў старшыня  палаты Давід Сасолі.

„Магчымасць выступлення спадарыні Ціханоўскай на пленарным пасяджэнні стане моцным сігналам падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі”, - напісалі польскія еўрадэпутаты.

Яны падкрэслілі, што Еўрапарламент павінен аднагалосна прадэманстраваць, што яму неабыякавыя рэпрэсіі, якія прымяняе рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Ліст падпісалі Анджэй Галіцкі з „Грамадзянскай платформы”, Косма Златоўскі ад „Права і справядлівасці”, Лешэк Мілер ад Саюзу левых дэмакратычных сілаў і кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Роберт Бедран ад „Вясны”.

аз