Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уладзімір Зяленскі: Беларусы хочуць сапраўднай дэмакратыі, а не «рускай»

10.09.2020 16:21
Паводле ўкраінскага прэзідэнта, імкненне беларусаў не супадае з узмацненнем уплыву Расіі на Беларусь.
      ,  2019 .
Уладзімір Зяленскі і Аляксандр Лукашэнка ў Жытоміры, кастрычнік 2019 г.By Адміністрація Президента України, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=82826978

Беларусаў нельга спыніць у барацьбе за свабодныя выбары, ацаніў прэзідэнт Украіны ў інтэрв'ю ізраільскай газеце „Jerusalem Post”. Уладзімір Зяленскі таксама звярнуў увагу на ўзмацненне ўплыву Расіі ў Беларусі.

Украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што Расія заўсёды мела вялікі ўплыў на Беларусь. Як дадаў, цяпер беларусы патрабуюць справядлівасці і свабодных, сумленных выбараў.
„Гэтую барацьбу беларусаў ужо нельга спыніць”, - падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Паводле яго, імкненне беларусаў не супадае з узмацненнем уплыву Расіі на Беларусь, паколькі яны хочуць сапраўднай дэмакратыі, а не „рускай”.

аз