Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сейм Літвы назваў Лукашэнку «нелегітымным беларускім кіраўніком»

10.09.2020 18:23
Адпаведная рэзалюцыя была аднагалосна прынятая літоўскімі парламентарыямі 10 верасня.
Flaga Litwy - zdjęcie ilustracyjne
Flaga Litwy - zdjęcie ilustracyjneAlbertus teolog/Wikipedia

Літоўскі парламент заклікаў міжнародную супольнасць не дапусціць умяшання Расіі ў справы Беларусі. Адпаведная рэзалюцыя была аднагалосна прынятая літоўскімі парламентарыямі 10 верасня – за яе прагаласаваў 91 дэпутат. Пра гэта паведамляе партал naviny.media.

Сейм заклікаў міжнародную супольнасці падтрымаць патрабаванне «абранага беларускага лідара Святланы Ціханоўскі і створанага па яе ініцыятыве Каардынацыйнага савета аб правядзенні новых, празрыстых і дэмакратычных выбараў».

«Любыя дзеянні нелегітымнага беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі ва ўнутранай і знешняй палітыцы, накіраваныя на легітымізацыю яго кіравання і заключэнне новых міжнародных пагадненняў з Расіяй, якія абмяжоўваюць суверэнітэт беларускага народа, з'яўляюцца злачынствам супраць яго народа, адпаведна не могуць быць прызнаныя міжнароднай супольнасцю», – гаворыцца ў рэзалюцыі.

У выпадку, калі Расія будзе ўмешвацца ва ўнутраную і знешнюю палітыку Беларусі і спрабаваць «абмежаваць суверэнітэт краіны супраць волі беларускага народа», рэзалюцыя заклікае прымяніць дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расіі, а таксама «прадстаўнікоў беларускага рэжыму».

Літоўскі Сейм таксама заклікаў міжнародную супольнасць «прапанаваць беларускаму народу і яго законным прадстаўнікам палітычную, эканамічную, фінансавую падтрымку, спрашчэнне візавага рэжыму і іншую дапамогу ў выпадку правядзення новых празрыстых і дэмакратычных выбараў у краіне».

вс