Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША адзначаюць сёння 19-ю гадавіну тэрактаў 11 верасня

11.09.2020 11:29
Асноўная цырымонія адбудзецца перад манументам, прысвечаным нападам на Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку.
     - 11
Руіны Сусветнага гандлёва цэнтра ў Нью-Ёрку 11 верасня PAP / Alamy

Асноўная цырымонія, прысвечаная 19-й гадавіне тэрактаў 11 верасня, традыцыйна адбудзецца перад манументам, прысвечаным нападам на Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку. Удзел прымуць віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс і кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн.

Прэзідэнт Дональд Трамп і першая лэдзі адправяцца ў Шэнксвіл, штат Пенсільванія, дзе разбіўся адзін з захопленых самалётаў. Кандыдат ад дэмакратаў таксмама прыбудзе ў Шэнксвіл.

Як і кожны год, галоўнай падзеяй юбілейных цырымоній у Нью-Ёрку стане чытанне імёнаў ахвяр нападу на Сусветны гандлёвы цэнтр. Аднак не будзе цэнтральнай сцэны, вакол якой заўсёды збіраліся тысячы людзей. На гэты раз у сувязі з пандэміяй каранавірусу ў парк, які атачае помнік тэрактам, будзе дазволены ўваход толькі сваякам людзей, якія загінулі ў выніку тэрарыстычных актаў. Ім давядзецца апранаць маскі і захоўваць сацыяльную дыстанцыю.

Імёны загінулых будуць перададзены з дынамікаў. Святкаванне юбілею 11 верасня таксама пройдзе ў Пентагоне. У ім возьме ўдзел Марк Эспер з Міністэрства нацыянальнай абароны.

Увечары на месцы тэрактаў у Нью-Ёрку ўверх будуць скіраваныя два слупы святла ў памяць пра людзей, якія загінулі пад заваламі Сусветнага гандлёвага цэнтра.

Напады 11 верасня 2001 года здзейснілі 19 тэрарыстаў «Аль-Каіды». Там загінула 2983 чалавекі. Гэта быў самы трагічны тэракт у гісторыі.

яс