Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ва Украіне і ў Чэхіі назіраецца ўспышка заражэнняў каранавірусам

11.09.2020 13:09
Ва Украіне за апошнія 24 гадзіны было дыягнаставана больш за 3000 новых выпадкаў, у Чэхіі амаль 1400 новых заражэнняў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePeople Image Studio/shutterstock

Ва Украіне адбылося значнае павелічэнне колькасці SARS-CoV-2 інфекцый. Упершыню за апошнія 24 гадзіны было дыягнаставана больш за 3000 новых выпадкаў.

За апошнія суткі ва Украіне з-за Covid-19 памерлі 53 чалавекі. У Кіеве зафіксавана найбольшая колькасць новых выпадкаў заражэнняў каранавірусам. Было дыягнаставана 404 інфекцыі.
Усяго ва Украіне з пачатку пандэміі выяўлена 148 000 інфікаваных.

У Чэхіі за апошнія суткі зарэгістравана амаль 1400 новых выпадкаў заражэння вірусам каранавіруса. Гэта найбольш з моманту пачатку пандэміі.
Усяго ў Чэхіі выяўлена 32 500 інфекцый. 448 чалавек памерлі і амаль 21 тысяча выздаравелі.
Учора ўрад Чэхіі ўвёў загад насіць маскі ўнутры будынкаў. Чэхія была першай еўрапейскай краінай, якая загадала насіць маскі пасля выбуху пандэміі. Гэты абавязак быў адменены летам.

яс