Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Венгрыі не будзе такіх абмежаванняў, як падчас першай хвалі эпідэміі

11.09.2020 12:50
Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.
Premier Węgier Viktor Orban.
Premier Węgier Viktor Orban.PAP/Radek Pietruszka

Падчас другой хвалі эпідэміі каранавірусу не плануецца такіх строгіх абмежаванняў, як падчас першай хвалі каранавірусу, – заявіў прэмʼер-міністр Віктар Орбан у пятніцу ў інтэрвʼю Радыё Кошут.

«Мы не можам дазволіць сабе, каб вірус зноў паралізаваў Венгрыю», – сказаў Орбан.

Ён падкрэсліў, што ўрад праводзіць нацыянальныя кансультацыі, каб высветліць, якія абмежаванні гатовыя прыняць жыхары ў выніку вопыту першай хвалі. «Людзі хочуць, каб Венгрыя працавала нармальна», – адзначыў кіраўнік Венгрыі.

Ён сказаў, што шмат хто баіцца закрывання школ, дзіцячых садкоў і крамаў. «Ёсць эпідэмічныя правілы, напрыклад, забарона на наведванне бальніц і г.д., яны павінны строга выконвацца. Але мэта не ў тым, каб усе заставаліся дома і каб краіна спынялася», – сказаў Орбан.

Орбан за тое, каб у межах Вышаградскай групы прадставіць спецыяльныя магчымасці перамяшчэння для палякаў, чэхаў і славакаў».
яс