Падчас другой хвалі эпідэміі каранавірусу не плануецца такіх строгіх абмежаванняў, як падчас першай хвалі каранавірусу, – заявіў прэмʼер-міністр Віктар Орбан у пятніцу ў інтэрвʼю Радыё Кошут.
«Мы не можам дазволіць сабе, каб вірус зноў паралізаваў Венгрыю», – сказаў Орбан.
Ён падкрэсліў, што ўрад праводзіць нацыянальныя кансультацыі, каб высветліць, якія абмежаванні гатовыя прыняць жыхары ў выніку вопыту першай хвалі. «Людзі хочуць, каб Венгрыя працавала нармальна», – адзначыў кіраўнік Венгрыі.
Ён сказаў, што шмат хто баіцца закрывання школ, дзіцячых садкоў і крамаў. «Ёсць эпідэмічныя правілы, напрыклад, забарона на наведванне бальніц і г.д., яны павінны строга выконвацца. Але мэта не ў тым, каб усе заставаліся дома і каб краіна спынялася», – сказаў Орбан.
Орбан за тое, каб у межах Вышаградскай групы прадставіць спецыяльныя магчымасці перамяшчэння для палякаў, чэхаў і славакаў».
яс