Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Турцыя адказала на пагрозу санкцыяў з боку сямі краін ЕЗ

11.09.2020 14:11
Турцыя асудзіла заявы сямі міжземнаморскіх краін Еўрапейскага Звязу, назваўшы іх неаб'ектыўнымі. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneEPA/TOLGA BOZOGLU

Учора гэтыя краіны пагражалі Турцыі санкцыямі.

Гаворка ідзе пра канфлікт вакол Усходняга Міжземнамор'я і энергетычныя рэсурсы, якія могуць там быць. Прэтэнзіі да гэтых вадаёмаў прад'яўляюць тры краіны: Турцыя, Грэцыя і Кіпр. Нядаўна напружанасць у рэгіёне абвастрылася.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Турцыі запэўніў, што яго краіна гатовая да перамоваў з Грэцыяй.

Магчымыя санкцыі супраць Турцыі павінны быць падрыхтаваны да канца верасня.

яс