Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Расіі выбіраюць прадстаўнікоў органаў мясцовай улады

12.09.2020 09:34
Апазіцыя і праваабаронцы паведамляюць аб магчымасці фальсіфікацыі на выбарах.
      .
У Расіі выбіраюць прадстаўнікоў органаў мясцовай улады.PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

У Расіі другі дзень працягваюцца выбары ў мясцовыя органы ўлады. Усяго галасаванне будзе доўжыцца тры дні, на працягу якіх у 83 рэгіёнах расейцы абяруць 18 губернатараў, дэпутатаў дзесяці абласных парламентаў і дваццаці двух мясцовых саветаў. Дадаткова ў чатырох рэгіёнах праходзяць дапаўняльныя выбары ў Дзяржаўную Думу - ніжнюю палату расійскага парламента.

Апазіцыя і праваабаронцы паведамляюць аб магчымасці фальсіфікацыі на выбарах. Паводле некаторых незалежных аглядальнікаў, фальсіфікацыі вынікаў спрыяе, у прыватнасці, трохдзённае галасаванне, якое можа адбывацца таксама па-за выбарчымі ўчасткамі.

аз