Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Катары працягваюцца мірныя перамовы паміж урадам Афганістана і талібамі

12.09.2020 16:11
У перамовах прысутнічае таксама дзяржсакратар Злучаных Штатаў Амерыкі Майк Пампеа.
         .
У Катары працягваюцца мірныя перамовы паміж урадам Афганістана і талібамі.PAP/EPA/AFGHANISTAN STATE MINISTRY FOR PEACE HANDOUT

У сталіцы Катара Досе працягваюцца мірныя перамовы паміж урадам Афганістана і талібамі. У іх прысутнічае таксама дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Падрабязныя размовы павінны пачацца ў панядзелак.

Адкрываючы перамовы, міністр замежных спраў Катара заявіў, што абодва бакі павінны дасягнуць пагаднення на кампраміснай аснове.

Раней Майк Пампеа пераконваў, што бакі канфлікту павінны выпрацаваць паразуменне, якое прасуне краіну наперад, зменшыць колькасць гвалту і прывядзе да прымірэння ў Афганістане.

Нагадваем, у лютым у Досе было падпісанае пагадненне паміж ЗША і талібамі. У жніўні прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані падпісаў указ аб вызваленні 400 талібаў з турмаў.

аз