ЗША і Еўропа павінны выразна паказаць, што падтрымліваюць патрабаванні беларусаў датычныя сумленных выбараў, каментуе амерыканская газета New York Times.
„Падаўленне мірных акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, якія працягваюцца ў Беларусі ўжо месяц, з'яўляецца абразай для тых, хто шануе дэмакратыю і элементарную сумленнасць”, - чытаем у артыкуле пад загалоўкам „Падтрымка адважных пратэстоўцаў у Беларусі”.
Паводле газеты, для прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Расія, Беларусь і Украіна – гэта „ядро савецкай імперыі”. Тым часам апошняя з гэтых краін „выйшла з-пад кантролю”. Для Крамля „свабодныя і дэмакратычныя выбары ў Беларусі з'яўляюцца не толькі пагрозай узнікнення ў Мінску незалежнага ад Расіі ўрада, але і магчымым натхненнем для расiйцаў
„Масква таксама можа паспрабаваць прыцягнуць Еўрапейскі Саюз да той ці іншай формы дыялогу, якая дасць Расіі легітымнасць у пошуку спосабу вырашэння крызісу на сваю карысць”, - перасцерагае New York Times.
„Любое ўцягванне Захаду ў кантраляваную Расiяй трансфармацыю падтрымае пазіцыю Лукашэнкі і Пуціна, якія пераконваюць, што вулічныя пратэсты праходзяць па ініцыятыве „замежных ворагаў”. Гэта здрада таму, на што спадзяюцца беларусы. Калі будзе нейкі дыялог, ён павінен быць з апазіцыяй”, - канстатуе амерыканская штодзёнка.
Паводле яе, роля Захаду і праваабарончых арганізацый - паказаць беларускім пратэстоўцам, што „свабодныя людзі ва ўсім свеце падтрымліваюць іх патрабаванні”. Гэта павінна быць падкрэслена жорсткімі санкцыямі супраць беларускіх уладаў і дзяржаўных чыноўнікаў.
аз