Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрапейскі саюз асудзіў парушэнні правoў у Беларусі

12.09.2020 13:15
Заяву ад імя 27 краін-членаў апублікаваў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі саюз асудзіў парушэннi правoў у Беларусі, эскалацыю гвалту і прымусовае выгнанне з краіны членаў Каардынацыйнага савета. ЕС заклікаў вызваліць палітвязняў і падкрэсліў гатовасць увесці санкцыі супраць вінаватых у гвалце. Заяву ад імя 27 краін-членаў апублікаваў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль.

Нагадваем, усе члены Каардынацыйнага савета за выключэннем беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, былі альбо арыштаваны, альбо вымушаныя пакінуць краіну.

Кіраўнік дыпламатыі ЕС напісаў, што грамадзянскую супольнасць і людзей, якія ўдзельнічаюць у перамовах аб будучыні Беларусі, у тым ліку прадстаўнікоў Каардынацыйнага савета, трэба абараняць ад запалохвання, прымусовага выгнання, арышту і гвалту.

Еўрасаюз заклікаў улады ў Мінску неадкладна спыніць бяспраўную дзейнасць і вызваліць усіх палітвязняў. Супольнасць падкрэсліла неабходнасць дыялогу, які прывядзе да мірнага спынення крызісу і адкажа на патрабаванні Беларусі адносна новых дэмакратычных выбараў.

У заяве таксама згадваецца рашучасць Еўрапейскага Саюза па справе ўвядзення  санкцыі супраць вінаватых у гвалце і фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Нагадваем, пакуль у першапачатковы „чорны спіс” былі ўнесеныя 40 прозвішчаў.

аз