У Чэхіі ў нядзелю быў зарэгістраваны 1541 новы выпадак заражэння каранавірусам – гэта найбольшая колькасць з пачатку эпідэміі, пра што паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Пяты дзень запар колькасць інфікаваных у 10-мільённай краіне перавышае тысячу ў дзень.
На дадзены момант хварэе больш за 13 700 чалавек, большасць з якіх мае Covid-19 лёгкай ступені. У суботу ў бальніцах знаходзілася 297 пацыентаў; 69 з іх – у цяжкім стане.
З 1 сакавіка ў Чэхіі было зарэгістравана амаль 35,5 тыс. выпадкаў заражэння, 453 чалавекі загінулі.
З пятніцы ўведзены абавязак нашэння масак унутры будынкаў па ўсёй Чэхіі. З пачатку верасня гэта патрабавалася ў грамадскім транспарце, а таксама падчас наведвання офісаў і ўстаноў аховы здароўя ды сацыяльнай дапамогі.
нг