На кіеўскім Майдане сабралася каля сотні чалавек. Людзі прынеслі з сабой бел-чырвона-белыя сцягі і скандавалі «Жыве Беларусь».
Пераважна гэта былі беларусы – работнікі ІТ, якія з-за сітуацыі ў Беларусі былі вымушаны з'ехаць ва Украіну.
Сярод іх Яўген, які некалькі дзён таму ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Мінску.
- Мы вышлі супраць гвалту, супраць фальсіфікацыі. Калі мы зможам зваліць гэтага нашага ідала, тады будзем далей разбірацца, як будаваць нашую будучыню.
Падтрымаць беларусаў прыйшоў Генадзій Друзенка – удзельнік рэвалюцыі на Майдане і баявік на Данбасе.
- Беларусы нам дапамагалі змагацца супраць расійскай агрэсіі. Мы атрымалі ад іх вялізарную, пры чым не толькі, маральную падтрымку. Для нас гэта час вяртання даўгоў. Украіна напэўна найбольш зацікаўлена ў тым, каб у Беларусі перамагла дэмакратыя. Тады мы зможам аднавіць наш вялікі міжмарскі саюз, ад якога Масква будзе ноччу прачынацца заліта халодным потам.
Удзельнікі акцыі прайшлі ад Майдана Незалежнасці да Пасольства Беларусі. Там быў праведзены пікет салідарнасці з ахвярамі жорсткіх дзеянняў беларускіх уладаў.
яс