Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія стварае юрыдычныя інструменты для прасоўвання ўласнай версіі гісторыі

16.09.2020 14:03
Кіраўнік Следчага камітэта паклікаў штаб, адказны за арганізацыю даследчай працы па барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі.
a
Масквa3dman_eu /pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія стварае юрыдычныя інструменты для абароны і прасоўвання ўласнай версіі гісторыі. Як паведамляла агенцтва РИА Новости, кіраўнік Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін паклікаў штаб, адказны за арганізацыю даследчай працы па барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі.

Ужо тыдзень у структурах расійскіх праваахоўных органаў працуе следчы аддзел, які займаецца пошукам людзей, якія, паводле Расіі, адказныя за „рэабілітацыю нацызму і фальсіфікацыю гісторыі”.

На думку гісторыка з расійскага „Мемарыяла” Мікіты Пятрова, такая дзейнасць накіравана на ўтойванне савецкіх злачынстваў і рэабілітацыю  Савецкага Саюза:

- Савецкія догмы грунтаваліся на хлусні, а цяпер выкарыстоўваецца метад скажэння гісторыі, які заключаецца ў прызнанні таго, што адбылося і неадкладным перакідванні віны з боку агрэсара на ахвяру.

У штабе, пакліканым кіраўніком Следчага камітэта, будуць працаваць прадстаўнікі  міністэрстваў, няўрадавых арганізацый і ВНУ. Яны будуць даследаваць савецкія архівы, а таксама арганізоўваць археалагічныя экспедыцыі.

аз