Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Крымскіх татараў прысудзілі разам да 147 гадоў пазбаўлення волі

16.09.2020 14:20
У Кіеве актывісты выйшлі на акцыю ў падтрымку зняволеных па другой справе „Хізб ут-Тахрыр”.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праз некалькі гадзін у Растове-на-Доне расійскі суд зачытаў прысуд васьмі палітвязням, фігурантам па гэтак званай другой бахчысарайскай справе „Хізб ут-Тахрыр”. Восем незаконна зняволеных крымскіх татараў былі асуджаныя разам на 147 гадоў пазбаўлення волі.

На Майдане ў Кіеве некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся, каб выказаць сваю салідарнасць і падтрымку крымскім татарам, паведамляе Грамадскае радыё Украіны.
 
Амаль усе фігуранты другой бахчысарайскай справы „Хізб ут-Тахрыр” – гэта журналісты і праваабаронцы. ФСБ абвінаваціла іх у датычнасці да тэрарызму.

Пракуратура Расіі патрабавала для іх пазбаўлення волі на тэрмін ад 15 да 21 гадоў з далейшымі абмежаваннямі свабоды.

аз