Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўразвяз мае быць зялёным

17.09.2020 08:29
Кіраўнічка Еўрапейскай камісіі падвяла вынік спраў у супольнасці і вызначыла прыярытэты на будучы год.
Урсула фон дэр Ляен PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Зялёныя аблігацыі, грошы за вяршэнства закону і крытыка зон, свабодных ад ЛГБТ, гэта заявы Урсулы фон дэр Ляен з яе першага дакладу аб стане Еўразвязу. Кіраўнічка Еўрапейскай камісіі падвяла вынік спраў у супольнасці і вызначыла прыярытэты на будучы год, піша «Gazeta Wyborcza».

Старшыня камісіі запрапанавала павышэнне мэты змяншэння выкідаў СО2 з цяперашніх 40% прынамсі да 55% у 2030 годзе. Фон дэр Ляен падкрэсліла, што 30% аблігацый будуць «зялёнымі», гэта значыць будуць спалучаныя з пракліматычнымі інвестыцыямі.

Камісія запрапануе стратэгію роўнасці для сексуальных меншасцяў, якая будзе ахопліваць узаемнае прызнанне бацькоўскіх правоў краінамі ЕЗ. У пытанні вяршэнства закону Урсула фон дэр Ляен падкрэсліла прыярытэт аховы бюджэту ЕЗ ад карупцыі, махлярства, канфлікту інтарэсаў. Гэта перадумова прынцыпу «грошы за вяршэнства закону», узгодненага на ліпеньскім саміце ЕЗ.

ав