Украіна перастае спраўляцца з эпідэміяй – піша «Dziennik Gazeta Prawna». Краіна б’е чарговыя рэкорды па колькасці заражаных каранавірусам і колькасці смерцяў ад Covid-19. Таксама статыстыка дазваляе меркаваць, што афіцыйна выяўленыя выпадкі захворванняў – гэта кропля ў моры. Учора ўлады пацвердзілі 2958 новых выпадкаў заражэння і 76 смерцяў. Гэта найгоршы вынік з пачатку эпідэміі.
Украінскія ўлады страцілі кантроль над ачагамі, а хвароба развіваецца без перашкод. Адной з прычын з’яўляецца нізкая колькасць тэстаў. Паводле былога віцэ-міністра аховы здароўя Паўла Каўтонюка, улады страцілі пільнасць, калі вясною ім удалося абмежаваць першы этап эпідэміі дзякуючы дастаткова сур’ёзным абмежаванням. Украіна ўвяла каранцін на апераджэнне. Таму ў нас не было першага этапу – гаворыць былы віцэ-міністр. Але каранцін толькі адцягнуў у часе праблему і даў час, каб падрыхтавацца, але Украіна гэтага не зрабіла. «Мы верылі, што каранцін сам справіцца з вірусам», – кажа Каўтонюк.
Акрамя таго, улады маюць праблему з выконваннем рэкамендацый.
ав