Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Германія хацела падкупіць ЗША ў справе Nordstream 2

17.09.2020 09:28
Немцыя паабяцалі амерыканцам інвестыцыі ў будаўніцтва газавых тэрміналаў узамен за адмову ад санкцый за газаправод з Расіі. 
Ілюстрацыйны здымакImage by jpenrose from Pixabay/CC0

Нямецкі ўрад запрапанаваў падтрымаць будаўніцтва двух тэрміналаў для прыёму амерыканскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) на суму да 1 мільярда еўра ў абмен на згоду на завяршэнне і ўвод у эксплуатацыю газаправода «Балтыйскі паўночны паток 2».

Інфармацыю апублікаваў нямецкі штотыднёвік «Die Zeit», цытуючы ліст міністра фінансаў Германіі Олафа Шольца да міністра фінансаў ЗША Стывена Мнучыны.

Ідзецца пра Газавыя тэрміналы ў партах Брансбютэль і Вільгельмсхафен, праз якія экспарт газу з ЗША паступаў бы ў Германію. Нямецкі ўрад гатовы «значна павялічыць дзяржаўную падтрымку будаўніцтва тэрміналаў, выдзеліўшы для гэтага да 1 мільярд еўра».

Узамен ЗША дазволяць бесперабойна дабудаваць і ўвесці ў эксплуатацыю «Nordstream2«, і не будуць выкарыстоўваць «наяўныя юрыдычныя магчымасці ўвядзення санкцый», – заявіў германскі міністр.

Узаконеныя прэзідэнтам Дональдам Трампам санкцыі ЗША прымусілі швейцарскую кампанію Allseas адмовіцца ад пракладкі труб амаль гатовага газаправода «Nordstream2» з Расіі па дне Балтыйскага мора ў Германію ў канцы мінулага года і прыпыніць далейшую рэалізацыю ўсёй інвестыцыі. У ЗША праект NS2 разглядаецца як пагроза нацыянальнай бяспецы.

юл