Нямецкі ўрад запрапанаваў падтрымаць будаўніцтва двух тэрміналаў для прыёму амерыканскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) на суму да 1 мільярда еўра ў абмен на згоду на завяршэнне і ўвод у эксплуатацыю газаправода «Балтыйскі паўночны паток 2».
Інфармацыю апублікаваў нямецкі штотыднёвік «Die Zeit», цытуючы ліст міністра фінансаў Германіі Олафа Шольца да міністра фінансаў ЗША Стывена Мнучыны.
Ідзецца пра Газавыя тэрміналы ў партах Брансбютэль і Вільгельмсхафен, праз якія экспарт газу з ЗША паступаў бы ў Германію. Нямецкі ўрад гатовы «значна павялічыць дзяржаўную падтрымку будаўніцтва тэрміналаў, выдзеліўшы для гэтага да 1 мільярд еўра».
Узамен ЗША дазволяць бесперабойна дабудаваць і ўвесці ў эксплуатацыю «Nordstream2«, і не будуць выкарыстоўваць «наяўныя юрыдычныя магчымасці ўвядзення санкцый», – заявіў германскі міністр.
Узаконеныя прэзідэнтам Дональдам Трампам санкцыі ЗША прымусілі швейцарскую кампанію Allseas адмовіцца ад пракладкі труб амаль гатовага газаправода «Nordstream2» з Расіі па дне Балтыйскага мора ў Германію ў канцы мінулага года і прыпыніць далейшую рэалізацыю ўсёй інвестыцыі. У ЗША праект NS2 разглядаецца як пагроза нацыянальнай бяспецы.
юл