Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Новыя абмежаванні на Балеарскіх астравах

17.09.2020 15:45
Іспанскі рэгіён забараняе грамадскія паслугі з-за эпідэміі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/Sergio G. Canizares Dostawca: PAP/EPA

На Балеарскіх выспах, якія належаць да Іспаніі, зноў уводзяцца абмежаванні, звязаныя з пандэміяй каранавірусу. У першую чаргу ідзецца пра змену ў правілах карыстання грамадскай прасторай. Грамадскія паслугі будуць забароненыя ў некалькіх муніцыпалітэтах, у тым ліку ў каталіцкіх святынях.

Абмежаванні ўведзеныя на бліжэйшыя 15 дзён, яны тычацца забароны арганізацыі масавых спартовых спаборніцтваў і культурных мерапрыемстваў. Сустракацца дазваляцца толькі ў групах да пяці чалавек.

З пачатку верасня ў Іспаніі назіраецца значна рост эпідэміі каранавірусу, сутачны баланс новых захворванняў перавышае 7 тысяч.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што з панядзелка па аўторак колькасць заражаных павялічылася амаль на 9,5 тысяч. Паведамляецца пра 156 новых выпадкаў смерці ад COVID-19.

юл