Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Латвія прыняла на лячэнне 41 беларуса

19.09.2020 06:51
Урад Латвіі вылучыў €50 000 на лячэнне беларусаў, якія пацярпелі ад здзекаў і катаванняў з боку беларускай міліцыі і АМАПУ.
Ryga. Zdjęcie ilustracyjne
Ryga. Zdjęcie ilustracyjneJulo - Wikipedia - Domena publiczna

Спецыяліст па краінах Балтыі Варшаўскага Універсітэту Сандра Ужуле- Фонс нагадала, што МЗС Латвіі ўжо 17 жніўня заявіла, што краіна будзе падтрымліваць беларусаў у сувязі з пратэстамі і рэпрэсіямі з боку беларускіх уладаў.

- Адразу паўстала пытанне, што з імі будзе пасля заканчэння лячэння. Хутчэй за ўсё яны не зацікаўленыя заставацца ў Латвіі. Але ў грамадскай свядомасці існуе інфармацыя, што латышы ахвотна прымаюць беларусаў. Рыга наагул зацікаўлена ў тым, каб беларусы прыязджалі ў Латвію. Гаворка ідзе, напр. пра рэлакацыю бізнесу.

З групы 41 беларуса, якіх Латвія прыняла на лячэнне, 5 чалавек папрасілі палітычнага прытулку.
Беларусы з’яўляюцца другой нацыянальнай меншасьцю ў Латвіі па расіянах.

яс