Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Хасіды спрабавалі незаконна перасячы ўкраінскую мяжу

19.09.2020 08:31
Габрэі ў рамках штогадовага паломніцтва спрабуюць дабрацца да ўкраінскага горада Умань.  
          .
Габрэі ў рамках штогадовага паломніцтва спрабуюць дабрацца да ўкраінскага горада Умань. PAP/EPA/STR

Украінскага памежная служба паведамляе пра спробы незаконнага перасячэння мяжы хасідамі, якія, нягледзячы на забарону на ўезд для замежнікаў, спрабавалі дабрацца да ўкраінскага горада Умань. Усяго ва Украіну хацелі трапіць каля дзясятка хасідаў. Кожны год, у пачатку восені яны паломнічаюць ва Умань у Чаркаскай вобласці да магілы цадзіка Нахмана.

Украінскія памежнікі каля мяжы з Венгрыяй у Закарпацкай вобласці спынілі аўтобус, у якім двое грамадзян Украіны перавозілі групу з сямі хасідаў. Раней яны незаконна перасеклі венгерска-ўкраінскую мяжу, а дакументы былі толькі ў дваіх. Памежнікі высветлілі, што хасіды, якія незаконна паломнічалі ва Умань, з'яўляюцца грамадзянамі Ізраіля і ЗША.

У сваю чаргу на мяжы з Польшчай, на памежным пераходзе Карчова-Кракавец – габрэйскі паломнік, як потым высветлілася, грамадзянін Аўстрыі спрабаваў уехаць ва Украіну, выкарыстоўваючы чужы пашпарт. Таксама 10 хасідаў спрабавалі незаконна ўехаць ва Украіну праз мяжу з Румыніяй.

Некалькі дзён таму некалькі сотняў габрэйскіх паломнікаў пасля афармлення пашпартнага кантролю затрымаліся на беларуска-ўкраінскай мяжы перад украінскімі пунктамі пропуску.

Нагадваем, іншаземцаў не пускаюць ва Украіну з-за эпідэміі каранавіруса.

аз