Мяжа Канады са Злучанымі Штатамі Амерыкі застанецца закрытай яшчэ на 30 дзён, то бок да 21 кастрычніка, паведаміў у Твітэры міністр грамадскай бяспекі Канады Біл Блер.
„Мы будзем грунтаваць свае рашэнні на рэкамендацыях Міністэрства аховы здароўя, каб захаваць бяспеку канадцаў”, - напісаў Блер.
Мяжа Канады з ЗША была закрыта ў сакавіку, і пакуль згаданае рашэнне прадаўжаецца кожныя 30 дзён. Рух паміж Канадай і ЗША абмяжоўваецца грузавымі пастаўкамі і неабходнымі паездкамі.
У чэрвені Атава пагадзілася, каб мяжу перасякалі члены бліжэйшай сям’і, раздзеленыя ў выніку ўвядзення санітарных абмежаванняў.
Рашэнні Атавы падтрымліваюць канадцы, хаця яны ўсведамляюць праблемы, з якімі сутыкаюцца многія прадпрыемствы і гарады з-за адсутнасці амерыканскіх турыстаў.
аз