ЗША і Еўрасаюз узгадняюць сваю палітыку санкцыяў адносна Беларусі, пра гэта паведаміў Джордж Кент, намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі, выступаючы ўчора па відэасувязі падчас дыскусіі па Беларусі з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам, арганізаванай Атлантычным саветам у Вашынгтоне, паведаміла „Свабода”.
«Міністар Лінкявічус адзначыў, што Еўрасаюз спадзяецца абвясціць аб санкцыях у найбліжэйшыя дні. Я актыўна кантактую са сваім еўрапейскімі (гэта ЕС і Вялікабрытанія) і канадскімі калегамі і мы імкнёмся да скаардынаванага абвяшчэння. Мы разлічваем зрабіць гэта напачатку альбо ў сярэдзіне наступнага тыдня», - заявіў амерыканскі дыпламат.
аз