Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША і Еўрасаюз узгадняюць сваю палітыку санкцыяў адносна Беларусі

19.09.2020 11:30
Паводле намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША, санкцыі будуць абвешчаныя напачатку або ў сярэдзіне наступнага тыдня.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

ЗША і Еўрасаюз узгадняюць сваю палітыку санкцыяў адносна Беларусі, пра гэта паведаміў Джордж Кент, намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі, выступаючы ўчора па відэасувязі падчас дыскусіі па Беларусі з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам, арганізаванай Атлантычным саветам у Вашынгтоне, паведаміла „Свабода”.

«Міністар Лінкявічус адзначыў, што Еўрасаюз спадзяецца абвясціць аб санкцыях у найбліжэйшыя дні. Я актыўна кантактую са сваім еўрапейскімі (гэта ЕС і Вялікабрытанія) і канадскімі калегамі і мы імкнёмся да скаардынаванага абвяшчэння. Мы разлічваем зрабіць гэта напачатку альбо ў сярэдзіне наступнага тыдня», - заявіў амерыканскі дыпламат.

аз