Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Amnesty International: Рабкова і ўсе палітвязні павінны быць неадкладна вызваленыя

19.09.2020 13:01
AI лічыць, што Марфа Рабкова стала ахвярай пераследу выключна за сваю працу па абароне правоў чалавека і з'яўляецца вязнем сумлення.
Amnesty International
Amnesty InternationalАвтор: Стаття - Джерело, Добропорядне використання, https://uk.wikipedia.org/w/index.php?curid=2715793

Amnesty International рашуча заяўляе, што беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Марфу Рабкову і ўсіх затрыманых у якасці падазраваных у крымінальных злачынствах па ілжывых абвінавачваннях і выключна за ажыццяўленне сваіх правоў чалавека. Яны таксама павінны неадкладна спыніць практыку адвольных арыштаў і незаконнага пазбаўлення волі і ўтрымання затрыманых гадзінамі і нават днямі без сувязі - практыка, якую ўлады шырока выкарыстоўваюць супраць сваіх апанентаў у апошнія тыдні, паведамляе spring96.org.

Amnesty International лічыць, што Марфа Рабкова стала ахвярай пераследу выключна за сваю працу па абароне правоў чалавека і з'яўляецца вязнем сумлення.

Арганізацыя нагадвае, што перад і пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня тысячы людзей былі адвольна затрыманыя, пераважная большасць з іх - мірныя дэманстранты альбо мінакі, а шмат хто быў затрыманы ў выніку выкрадання людзьмі ў масках і ў цывільным адзенні.

Паводле незлічоных сведчанняў з першых вуснаў, шырока даступных фота- і відэаматэрыялаў і медыцынскіх дакументаў, многія, калі не ўсе, затрыманыя падвяргаліся катаванням і іншаму жорсткаму абыходжанню.

Паводле Amnesty International, усе яны павінны быць неадкладна вызвалены, а ўсе астатнія парушэнні правоў чалавека павінны неадкладна спыніцца, у тым ліку разгоны мірных сходаў, масавыя затрыманні і шырокае жорсткае абыходжанне і катаванні затрыманых.


аз