Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Італьянцы вырашаюць пра скарачэнне колькасці парламентарыяў

20.09.2020 08:08
Паводле апытанняў, 70 адсоткаў італьянцаў падтрымліваюць рэформу.
ВыбарыPhoto: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Італіі пачаўся двухдзённы рэферэндуму па пытанні скарачэння колькасці парламентарыяў на траціну. Паралельна ў 7 з 20 рэгіёнаў і амаль у тысячы гімнах праходзяць выбары ў мясцовыя органы ўлады.

Абедзве палаты парламента ўжо прагаласавалі за скарачэнне колькасці парламентарыяў з 950 да 600. Паводле апытанняў, 70 адсоткаў італьянцаў падтрымаюць рэформу.

На дадзены момант правацэнтрысцкая апазіцыя кіруе 14 з 20 італьянскіх рэгіёнаў. Вынікі апытанняў паказваюць, што ў выніку выбараў іх колькасць можа павялічыць на два, а нават на тры рэгіёны.

Апазіцыя на чале з кіраўніком самай папулярнай палітычнай партыі Італіі „Лігі” Матэа Сальвіні, спадзяецца, што ў такой сітуацыі прэзідэнт Серджа Матарэла распусціць парламент і прызначыць датэрміновыя парламенцкія выбары. Апытанні паказваюць, што правацэнтрысцкая апазіцыя павінна на іх лёгка перамагчы.

аз