Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аляксей Навальны аднаўляецца пасля атручвання

20.09.2020 10:15
Ён кінуў у інтэрнэт фота, на якім рухаецца самастойна.
      2013 .
Навальны падчас выбараў мэра Масквы ў 2013 годзе.Аўтар: IlyaIsaev — Уласны твор, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31173231

Расейскі апазіцыйны актывіст Аляксей Навальны аднаўляецца пасля атручвання. Ён кінуў у інтэрнэт фота, на якім рухаецца самастойна. У цяперашні час Навальны знаходзіцца ў берлінскай клініцы „Шарытэ”.

Мужчына напісаў пад фотаздымкам, што ў яго дрыжаць ногі пры руху і „трэба шукаць ліфт”.

„Я растлумачу. Да нядаўняга часу я не пазнаваў людзей і не ведаў як размаўляць. Кожную раніцу да мяне прыходзіў доктар і казаў: Аляксей, я прынёс дошку, давайце падумаем, якое слова на ёй напісаць. Гэта прыводзіла мяне ў адчай, паколькі нягледзячы на тое, што я ўжо зразумеў усё, што мне сказаў лекар, то я не ведаў, адкуль узяць словы. У якой частцы галавы яны ўзнікаюць? Як знайсці слова і як зрабіць так, каб яно нешта азначала? Усё было вельмі незразумелым. Да таго ж я не ведаў, як выказаць свой адчай”, - піша расійскі апазіцыянер.

Аляксей Навальны быў дастаўлены ў Германію на лячэнне з Расіі пасля таго, як у мінулым месяцы была зроблена спроба атруціць яго баявым атрурным рэчывам „Навічок”.

Спачатку спроба атручвання была пацверджана аналізамі нямецкіх таксіколагаў. Пазней гэта таксама пацвердзілі французская і шведская лабараторыі.

Некалькі дзён таму кіраўнік дыпламатыі ЕС заклікаў паскорыць працу над санкцыямі за парушэнне правоў чалавека ў адказ на спробу атруціць Аляксея Навальнага.

аз