У цэнтр украінскай сталіцы выйшлы беларусы ды ўкраінцы, каб прадэманстраваць сваю падтрымку пратэстоўцам у Беларусі. Яны прынеслі з сабой украінскія ды беларускія бел-чырвона-белыя сцягі.
Украінцы хочуць падтрымаць беларусаў у барацьбе за свабоду, распавяла жыхарка Кіева спадарыня Лілія.
- Яны спадкаемцы Саветаў, аблітыя крывёю, адмаўляюцца аддаць уладу і гатовыя да забойства. Цяпер мы бачым, што яны пачалі збіваць жанчын. Гэта ўжо грэх. Гэта ўжо справа для ўсяго свету, не толькі для Беларусі. Іх трэба падтрымліваць, тым больш, што беларусы прыязджалі да нас і падтрымлівалі нас падчас Майдану.
Удзельнікі акцыі салідарнасці прайшлі ад Майдана Незалежнасці галоўнымі вуліцамі Кіева да пасольства Рэспублікі Беларусь.
юл