Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўразвяз абмяркоўвае сітуацыю ў Беларусі

21.09.2020 11:02
Кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу рыхтуе санкцыі супраць беларускага рэжыму ды меры падтрымкі для грамадства.
Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Звязу Жазэп Барэль European Union

21 верасня міністры замежных спраў 27 дзяржаў – сябраў Еўразвязу на планавым пасяджэнні паспрабуюць узгадніць спіс афіцыйных асоб Беларусі, адказных за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама выкарыстанне сілы супраць народа і парушэнне правоў чалавека.

Пра гэта паведаміў на пачатку паседжання Высокі прадстаўнік Еўразвяза Жазэп Барэль.

- У Беларусі, на жаль, сітуацыя працягвае пагаршацца. Не спыняюцца рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў. Кожны гэта бачыць. Сёння мы абмяркоўваем меры падтрымкі для беларускага насельніцтва і перагляд адносін з урадам у сітуацыі, калі мы не прызнаем Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі.

Зацвярджэнне санкцый тармозіць Кіпр, які ў адказ патрабуе абмежавальных мераў у дачыненні да Турцыі. Не чакаючы згоды ЕЗ найбольш жорсткія санкцыі ўвяла Літва, пра гэта нагадаў у Бруселі міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

- Час дзейнічаць. Санкцыі – гэта найменшае, што мы можам зрабіць. Мы павінны падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ. Недастаткова выказваць наша спачуванне беларускаму народу, які цяпер бʼюць ды катуюць. Неабходна пачаць міжнароднае расследаванне.Таксама беларускае кіраўніцтва ня мае больш права вырашаць ад імя народу.

Сёння з візітам у Бруселі знаходзіцца лідарка беларускай апазіцыі Святлана Цыханоўска. Раніцай, на сняданак, яна сустрэлася з міністрамі замежных спраў ЕЗ, днём у яе запланаваны выступ у Еўрапарламенце. МЗС Беларусі выступіла з крытыкай дадзенага візіту.

юл