Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Грузіны хочуць вяртання Міхаіла Саакашвілі

21.09.2020 16:15
На думку некаторых каментатараў, кастрычніцкія выбары могуць прывесці да сур'ёзных змен на палітычнай сцэне Грузіі.
 EPP Congress Warsaw
Міхаіл Саакашвілі/EPP Congress WarsawBy European People's Party - EPP Congress Warsaw, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=12568308

Грузіны хочуць вяртання Міхаіла Саакашвілі, пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага французскім цэнтрам IPSOS. Праз 40 дзён, 31 кастрычніка ў Грузіі павінны адбыцца парламенцкія выбары.

Былы прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі, які знаходзіцца ў выгнанні, абвясціў, што ў выпадку перамогі блока апазіцыйных партый ён вернецца на радзіму і зойме пасаду прэм'ер-міністра.

Цяперашняя кіруючая партыя „Грузінская мара” на чале з расійскім мільярдэрам Бідзінай Іванішвілі прывяла да асуджэння экс-прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі, у тым ліку за злоўжыванне ўладай. Нягледзячы на прысуд грузінскі палітык плануе вярнуцца ў краіну.

Паводле апошняга апытання IPSOS, па меншай меры 50 адсоткаў рэспандэнтаў станоўча ацэньваюць ролю Міхаіла Саакашвілі ў грузінскай палітыцы. Ролю Іванішвілі такім чынам ацэньвае 40 адсоткаў удзельнікаў апытання. У тым жа апытанні 69 адсоткаў апытаных станоўча ацанілі тэрмін паўнамоцтваў  Міхаіла Саакашвілі, які працягваўся з 2004 па 2012 года.

З іншага боку, апошнія гады ўлады Бідзіны Іванішвілі станоўча ацанілі 50 адсоткаў апытаных.

Калі б парламенцкія выбары ў Грузіі прайшлі сёння, кіруючы лагер, звязаны з „Грузінскай марай”, набраў бы 25 адсоткаў галасоў, а апазіцыйны Аб'яднаны нацыянальны рух і партыі, якія супрацоўнічаюць з ім маглі б разлічваць на больш за 30 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў.

На думку некаторых каментатараў, кастрычніцкія выбары могуць прывесці да сур'ёзных змен на палітычнай сцэне Грузіі.

аз